Беларускія грацыі ўзялі серабро ІІІ Гульняў краін СНД у групавым мнагабор#039;і і камандным турніры
У аўторак, 7 кастрычніка, юніёркі разыгралі тры камплекты медалёў - у
асабістым і групавым мнагабор'і, а таксама ў камандным заліку. У
групавых практыкаваннях беларускі Варвара Арцёменка, Караліна Цыдзік,
Мая Клімко, Юлія Дружыніна, Арыяна Пархачова і Маргарыта Сіліч у суме за
праграмы з пяццю абручамі і пяццю булавамі набралі 49,35 бала і сталі
ўладальніцамі серабра.