Тэст-сістэмы для выяўлення воспы малпаў распрацуюць у Беларусі да 15 чэрвеня

"Сёння з РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі мы яшчэ раз удакладнілі графік. Вызначана, што 15 чэрвеня айчынныя дыягностыкумы будуць у нас", - сказаў Аляксандр Тарасенка, не выключыўшы, што гэта работа будзе завершана раней.