Больш за 48,2 тыс. чалавек ужо зарэгістравалася. У Беларусі прадаўжаецца рэгістрацыя на ЦТ
"На 18.00 14 красавіка для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ўжо
зарэгістравалася больш за 48,2 тыс. чалавек. Самым папулярным прадметам
пакуль з'яўляецца англійская мова, на яе запісалася амаль 14,8 тыс.
абітурыентаў. На другім месцы фізіка і больш за 10,5 тыс.
зарэгістраваных. На трэцім месцы матэматыка, на прадмет запісалася больш
за 8,8 тыс. чалавек", - праінфармаваў Дзмітрый Міронаў.