"Белтэхагляд" у ліпені выдаў амаль 157 тыс. дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху

Фізічным асобам выдадзена 134950 дазволаў (86% ад агульнай колькасці). Адносна электрамабіляў аформлена 3229 дазволаў, а для транспартных сродкаў, занятых у камерцыйных перавозках пасажыраў - 6630 дазволаў.