Галоўчанка: нягледзячы на санкцыі, эканоміка дэманструе гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці

Кіраўнік урада канстатаваў, што знешнія ўмовы для работы эканомікі істотна пагоршыліся, паколькі ўведзеныя санкцыі ў адносінах да Беларусі з боку шэрага краін закранаюць усе этапы экспарту ад дастаўкі тавару да атрымання выручкі.