Колькі насення нарыхтавана ў Беларусі пад яравую сяўбу, расказалі ў Мінсельгасхарчы
"Паводле аператыўных даных на сённяшнюю дату, рэспубліка забяспечана
насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур на 106 працэнтаў ад
патрэбнасці асноўнага фонду, што складае больш як 139 тыс.т. Тэмп
падрыхтоўкі на 26 працэнтаў апярэджвае ўзровень мінулага года на
аналагічную дату і стварае надзейную аснову для будучага ўраджаю", -
адзначылі ў прэс-службе.