Памёр народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец

"Сучасную беларускую літаратуру ў апошнія паўстагоддзя нельга ўявіць без Мікалая Чаргінца, - сказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. - Яго раманы аб міліцыі, савецкіх воінах-афганцах, палітычныя і крымінальныя дэтэктывы - гэта кнігі літаратара, які пражыў шматграннае жыццё, увабраў у сябе ўсё, чым жыў, жыве народ Беларусі".