"Стварыць яшчэ больш камфортныя ўмовы". Мінпрацы і "Белая Русь" правялі акцыю ў сацустанове Мінска
У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы", накіраванай на аказанне
асаблівай увагі і клопату старэйшаму пакаленню, РГА "Белая Русь" сумесна
з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны запусцілі акцыю "Так проста
быць разам". У час гэтай ініцыятывы аб'яднанне падорыць 14 сацыяльным
установам краіны мультыборды і масажныя крэслы для ўмацавання іх
матэрыяльна-тэхнічнай базы.