Вялікі зачын для сумеснай работы. Супрацоўніцтва ў банкаўскай сферы з Узбекістанам разгледзелі ў Нацбанку  

Беларусь бачыць дадатковыя магчымасці для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Узбекістанам у банкаўскай сферы. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка на сустрэчы з дэлегацыяй Узбекістана на чале з першым намеснікам міністра эканомікі і фінансаў Ілхомам Наркулавым.