Беларусь і турэцкая правінцыя Эскішэхір абмеркавалі магчымасці кааперацыі ў сферы высокіх тэхналогій
Эскішэхір з'яўляецца адным з буйнейшых індустрыяльных, транспартных і
ўніверсітэцкіх цэнтраў Турцыі з аб'ёмам экспарту каля $4,5 млрд. У
рэгіёне добра развіты чыгуначная і авіяцыйная прамысловасць,
машынабудаванне, металаапрацоўка, вытворчасць прамысловага абсталявання і
камплектуючых.