Пагадненне аб адмене віз паміж Беларуссю і Калумбіяй можа быць падпісана ў бліжэйшы час
Пасол Беларусі ў Эквадоры і па сумяшчальніцтве ў Калумбіі, Нікарагуа і Панаме Мікалай Аўсянка праінфармаваў, што ідзе работа над праектам двухбаковага пагаднення аб адмене віз паміж Беларуссю і Калумбіяй па агульнаграмадзянскіх пашпартах.