Нікола Анціч стаў аўтарам лепшага гола 19-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

У пераможным дамашнім паядынку са "Смалявічамі" (4:0) 26-гадовы сербскі абаронца гарнякоў адкрыў лік эфектным ударам са штрафной пляцоўкі, і па выніках традыцыйнага галасавання балельшчыкаў стаў лепшым у мінулым туры.