Доўгатэрміновая віза (тып D) 

Дакументамі візавай падтрымкі для выдачы доўгатэрміновай візы з’яўляюцца:

♦ для дзелавой паездкі:

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай;

дакументы юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь (у тым ліку ўстаноўчыя), якія пацвярджаюць, што іншаземец з’яўляецца заснавальнікам камерцыйнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь або працаўніком іншаземнай арганізацыі, якія заснавала камерцыйную арганізацыю ў Рэспубліцы Беларусь;

зварот замежнай нацыянальнай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў або іншага адпаведнага органа аб выдачы візы, які ўтрымлівае звесткі аб іншаземцу і запатрабаванай візе, або дакументы, якія пацвярджаюць выкананне перавозак, – для выдачы візы члену экіпажа аўтатранспартнага сродку, які ажыццяўляе міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў або грузаў;

зварот замежнай нацыянальнай арганізацыі чыгуначнага транспарту або чыгуначнай арганізацыі (кампаніі), які ўтрымлівае звесткі аб іншаземцу і запатрабаванай візе, – для выдачы візы члену паязной, рэфрыжэратарнай або лакаматыўнай брыгады;

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае прадстаўніцтвам іншаземнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, – для выдачы віз кіраўнікам і супрацоўнікам гэтага прадстаўніцтва, прадстаўніцтваў гэтай замежнай арганізацыі ў трэціх краінах або заснавальнікам, кіраўнікам і працаўнікам іншаземнага прадпрыемства (арганізацыі), якое адкрыла дадзенае прадстаўніцтва;

♦ для удзелу у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках:

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай;

♦ у выпадку рэалізацыі гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўлення замежнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыі аздараўлення дзяцей, выканання працы на бязвыплатных падставах:

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае беларускай гуманітарнай арганізацыяй, узгодненае з Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або з іншымі упаўнаважанымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі органамі. Узгадненне робіцца ў форме ліста Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або адпаведнага упаўнаважанага дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь або грыфа ўзгаднення на хадайніцтве, засведчанага пячаткай Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або адпаведнага упаўнаважанага дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь;

♦ для падтрымання рэлігійных сувязяў:

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае рэлігійным аб’яднанням, узгодненае з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Узгадненне робіцца ў форме ліста Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў або грыфа ўзгаднення на хадайніцтве, засведчанага пячаткай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў;

♦ у выпадку журналісцкай дзейнасці:

паведамленне аб пастаяннай акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналіста замежнага сродка масавай інфармацыі;

♦ для паездкі па прыватных справах:

запрашэнне, аформленае падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь або інфармацыя ў замежнай установе аб выдачы дакумента аб запрашэнні іншаземца ў Рэспубліку Беларусь падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

дакумент, які пацвярджае наяўнасць уласнасці/долі ў праве на ўласнасць на жылое памяшканне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – для афармлення візы ўладальніку жылога памяшкання і членам яго сям’і; 

дакументы, якія пацвярджаюць блізкае сваяцтва або шлюбныя адносіны з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб змене імя і іншае), – для выдачы візы члену сям’і або блізкаму сваяку грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

дакумент, які пацвярджае факт нараджэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або прыналежнасці да беларускай нацыянальнасці, – для выдачы візы іншаземцу, які нарадзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або з’яўляецца беларусам па нацыянальнасці;

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з дадаткам умовы аб аказанні платных медыцынскіх паслуг, – для выдачы візы іншаземцу, які мае патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь; 

заява грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, подпіс якога засведчаны службовай асобай замежнай установы Рэспублікі Беларусь, упаўнаважанай на ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, – па рашэнню консульскай службовай асобы;

арыгінал даведкі аб месцы пахавання сваякоў або інфармацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа аб месцы пахавання сваякоў – для афармлення візы іншаземцу, у якога, або ў мужа (жонкі) якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пахаваны член сям’і, а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога іншаземца;

♦ на працу:

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь або прадстаўніцтвам міжнароднай арганізацыі, і засведчаная натарыўсам копія спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, выдадзенага падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі органа унутраных спраў; 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь або прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі і атрыманая замежнай установай  Рэспублікі Беларусь інфармацыя аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

У выпадку калі іншаземцу на працягу апошніх 3 гадоў выдавалася доўгатэрміновая ўязная віза для паездак з дзелавымі, прыватнымі мэтамі, для удзелу у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках, рэалізацыі гуманітарных праграм, яму можа быць выдадзена доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння да пяці гадоў.

З мэтай спрашчэння працэдур атрымання віз патрабаванне аб абавязковым прадстаўленні дакументаў візавай падтрымкі можа не выконвацца пры афармленні кароткатэрміновай уязной візы для паездак з дзелавымі, прыватнымі мэтамі, для удзелу у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках іншаземцам, за выключэннем грамадзянам дзяржаў небяспечных у міграцыйных адносінах, на тэрмін не большы за 30 сутак, – па рашэнню консульскай службовай асобы. 
У шэрагу выпадкаў, у залежнасці ад грамадзянства іншаземца, дакументы візавай падтрымкі могуць быць прыняты ў копіях.

У асобных выпадках уязная віза можа быць выдадзена таксама пры наяўнасці іншых падстаў або іншых дакументаў візавай падтрымкі.

Па рашэнню консульскай службовай асобы могуць быць запатрабаваны дадатковыя дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння аб выдачы ўязной візы.

Версія для друку