50 спраў, якія трэба зрабіць у Беларусі

Прэзентуем 50 ідэй для незабыўнай паездкі па Беларусі – ад знакавых турыстычных аб'ектаў да менш вядомых славутасцей, ад даследовання нацыянальнага каларыту да захапляльных прыгод.
У аснове падборкі – рэкамендацыі саміх жыхароў краіны, закліканыя дапамагчы гасцям па-сапраўднаму пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай, аўтэнтычнымі традыцыямі, прыродным багаццем, а галоўнае – з культурнай самабытнасцю і легендарнай гасціннасцю беларусаў.
Прапануем праверыць, колькі пунктаў з гэтага чэк-ліста у вас атрымаецца ажыццявіць за час вашага падарожжа.
♦ Паглядзець як сапраўдны ліхтаршчык запальвае агні на вуліцы Савецкай у Брэсце
♦ Пачуць голас сярэднявечча ў калідорах і вежах Мірскага замка
♦ Распазнаць Мону Лізу на фрэсцы «Гісторыя пажарнай службы Беларусі» на фасадзе пажарнай часткі ў Гродне
♦ Паспрабаваць вызначыць памеры зямнога шара, наведаўшы самы працяглы ў свеце помнік – геадэзічную Дугу Струвэ
♦ Наведаць сімвал савецкай эпохі – Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску
♦ Пацерці палец чараўніка-астранома, які здзяйсняе жаданні, на плошчы Зорак у Магілёве
♦ Зверыць час з найстарэйшым дзейным вежавым гадзіннiкам (XV ст.) у Еўропе, які знаходзіцца ў вежы касцёла Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне
♦ Параўнаць копію статуі Хрыста ў Іўі з арыгіналам у Рыа-дэ-Жанэйра
♦ Паскакаць праз вогнішча і пусціць вянок з кветак па рацэ на Купалле
♦ Наведаць старадаўнюю беларускую сядзібу і прасякнуцца старажытнымі традыцыямі
♦ Навучыцца адрозніваць гук кантрабаса ад віяланчэлі на вечарах «Класіка ля ратушы» ў Мінску
♦ Сплесці вянок з валошак
♦ Паспрабаваць саткаць ручнік у вёсцы Неглюбцы Гомельскай вобласці
♦ Выспацца ў каюце плывучай гасцініцы ў Тураве
♦ Даведацца пра рэцэпт самага смачнага кактэйлю на самай тусовачнай вуліцы Мінска – Зыбіцкай
♦ Нацешыцца відам з вежы касцёла ў Гервятах
♦ Вывучыць футбольную крычалку на матчы на стадыёне «Барысаў-Арэна
♦ Пабачыць індустрыяльныя краявіды Мазыра па маршруце гарадскога трамвая
♦ Паўдзельнічаць у сафары ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» і сфатаграфаваць лася
♦ Зазірнуць у дом-музей Тадэвуша Касцюшкі ў Косава – падарожніка і рэвалюцыянера, чыім імем названы ў тым ліку найвышэйшая кропка Аўстраліі і сотні вуліц па ўсім свеце
♦ Праверыць вестыбюлярны апарат у перавернутым доміку Элы ў Дукорскім маёнтку
♦ Купіць сувеніры з беларускім арнаментам
♦ Вывезці з сабой на радзіму вышыванку як кавалачак беларускай культуры
♦ Зрабіць фота са згушчонкай ля помніка згушчонцы ў Рагачове
♦ Пасядзець у кабіне паравоза ў Музеі чыгуначнай тэхнікі ў Брэсце
♦ Прайсціся цвярозым па алеі цвярозасці ў вёсцы Мосар Віцебскай вобласці
♦ Паглядзець на яйкі Фабержэ і іншыя экспанаты Музея выратаваных мастацкіх каштоўнасцей у Брэсце
♦ Злічыць вежы Косаўскага палаца
♦ Сабраць калекцыю фотаздымкаў на фоне графіці вуліцы Кастрычніцкай у Мінску
♦ Прымерыць балотаступы і прайсціся па балоце, сабраць журавіны і ўбачыць жураўлёў
♦ Пракаціцца на БелАЗе у Жодзіне
♦ Паўдзельнічаць у зборы ўраджаю бульбы
♦ Пакласці запіску пад камень жаданняў у Нясвіжскім парку і загадаць жаданне каля статуі Барбары
♦ Вымераць крокамі самы доўгі падвесны мост Беларусі ў горадзе Масты Гродзенскай вобласці
♦ Сфатаграфавацца са скульптурай аднагаловага Цмока ў Лепелі
♦ Знайсці цэнтр Еўропы ў Полацку
♦ Сфатаграфавацца на фоне помніка ўнікальнай літары «Ў» у Полацку
♦ Успомніць гісторыю Старажытнай Русі ў адной з найстарэйшых цэркваў Беларусі – Барысаглебскай царкве ў Гродне
♦ Паслухаць беларускую фолк-музыку і наведаць музей архітэктуры і побыту пад Мінскам
♦ Зрабіць фота саляных гор Салігорска на захадзе сонца
♦ Выразаць на памяць традыцыйную выцінанку
♦ Паспрабаваць журавіны ў цукры
♦ Паспрабаваць беларускія традыцыйныя стравы з бульбы: дранікі, калдуны, бабка, бульбяныя запяканкі
♦ Зірнуць на балкон дома ў раёне плошчы Перамогі ў Мінску, дзе жыў Лі Харві Освальд, падазроны ў забойстве прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі
♦ Наведаць Белавежскую пушчу і сустрэцца з беларускім Дзедам Марозам
♦ Даведацца, што такое «гарачы лёд» на хакейным матчы «Дынама»
♦ Зразумець філасофію карцін Марка Шагала ў Віцебску – родным горадзе сусветна вядомага мастака
♦ Дакрануцца да савецкай эпохі ў Мемарыяльным музеі-майстэрні скульптара З. І. Азгура ў Мінску