Выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь

Выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь можа быць дазволены:

  • асобе, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту, пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем падапечнага, па яго асабістаму заяве;
  • падапечнаму, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, па заяве яго апекуна;
  • асобе, якая не дасягнула 18-гадовага ўзросту, пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, па заяве яго бацькоў, усынавiцеляў (удачарыцеляў) альбо аднаго з бацькоў, ўсынавіцеля (удачарыцеля).


Заява аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь адрасуецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і падаецца праз органы дыпламатычнай службы. Заява складаецца заяўнікам у адвольнай форме ў прысутнасці супрацоўніка органа дыпламатычнай службы.

Пры немагчымасці асабістага звароту заяўніка ў сувязі з абставінамі, якія маюць выключны характар і пацверджанымі дакументальна, яго заява і прыкладзеныя да яе дакументы і (або) матэрыялы могуць быць перададзены для разгляду праз iншую асобу альбо накiраваны па пошце. У гэтых выпадках сапраўднасць подпісу заяўніка і правільнасць копій адпаведных дакументаў і (або) матэрыялаў сведчыцца натарыусам альбо асобай, упаўнаважанай на здзяйсненне натарыяльных дзеянняў.

Бацькi, усынавiцелi (удачарыцелі) альбо адзiны з бацькоў, усынавіцель (удачарыцель), якія, хадайнічаюць аб сваім выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, могуць выказаць у заяве аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь просьбу аб захаванні грамадзянства Рэспублікі Беларусь іх дзецям.

Дзіцяці, які з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, які усынаўлен (удачарон) мужам і жонкай, якiя з'яўляюцца замежнымi грамадзянамi або асобамi без грамадзянства, альбо мужам i жонкай, адзін з якіх з'яўляецца замежным грамадзянінам, а другі — асобай без грамадзянства, альбо мужам i жонкай, адзін з якіх з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, а другі — замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства, альбо асобай, якая з'яўляецца замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства, выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь можа быць дазволены пасля дасягнення ім 18-гадовага ўзросту.

Супрацоўнік органа дыпламатычнай службы, які ажыццяўляе прыём заявы, абавязаны паведаміць заяўніку аб прававых і іншых наступствах выхаду з грамадзянства Рэспублікі Беларусь і прапанаваць яму пазначыць у сваёй заяве, што ён папярэджаны пра такія наступствы.

Тэрмiн разгляду заяў аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь і дакументаў і (або) матэрыялаў да іх не павінен перавышаць аднаго месяца ў кожным органе, які разглядае гэтыя заявы.


Да заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобы, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту, якая пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем падапечнага, па яго асабістай заяве, прыкладаюцца наступныя дакументы і (або) матэрыялы:

  • чатыры каляровыя фотаздымкі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 30 x 40 мм;
  • аўтабіяграфія;
  • копіі старонак пашпарта заяўніка, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння;
  • копіі старонак дакумента для выезду за мяжу заяўніка, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння, грамадзянства, альбо дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які гарантуе набыццё заяўнікам грамадзянства гэтай дзяржавы;
  • копія пасведчання аб нараджэнні заяўніка альбо іншага дакумента, які пацвярджае факт нараджэння;
  • копіі пасведчання (пасведчанняў) аб заключэнні (скасаванні) шлюбу (шлюбаў) заяўнікам альбо iншых дакументаў, якія пацвярджаюць факты заключэння (скасавання) ім шлюбу (шлюбаў);
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне консульскага збору. Парадак выплаты консульскага збору неабходна ўдакладняць у замежнай установе па месцы звароту.


Пры падачы заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з дзіцем да заявы аднаго з бацькоў, усынавіцеляў (удачарыцеляў) альбо аднаго з бацькоў, ўсынавіцеля (удачарыцеля) прыкладаюцца:

  • копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці альбо іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт нараджэння;
  • копіі старонак пашпарта дзіцяці, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння;
  • копіі старонак дакумента для выезду за мяжу дзіцяці, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння, грамадзянства, альбо дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае дату і падставы набыцця дзіцем грамадзянства гэтай дзяржавы, альбо дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які гарантуе набыццё дзіцем грамадзянства гэтай дзяржавы.


Калі адзін з бацькоў, усынавіцеляў (удачарыцеляў) хадайнічае аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з дзіцем, падаецца натарыяльна засведчаная згода другога з бацькоў, ўсынавіцеля (удачарыцеля) — грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на выхад дзіцяці з грамадзянства Рэспублікі Беларусь

Калі месца знаходжання другога з бацькоў, ўсынавіцеля (удачарыцеля) невядома або немагчыма атрымаць яго згоду на змяненне грамадзянства дзіцяці заяўнікам падаецца адзін з наступных дакументаў:

  • копія рашэння суда аб прызнанні другога з бацькоў, ўсынавіцеля (удачарыцеля) недзеяздольным;
  • копія рашэння суда аб пазбаўленні другога з бацькоў бацькоўскіх правоў;
  • копія пасведчання аб смерці другога з бацькоў, ўсынавіцеля (удачарыцеля);
  • копія рашэння суда аб аб'яўленні другога з бацькоў, ўсынавіцеля (удачарыцеля) памерлым;
  • копія рашэння суда аб прызнанні другога з бацькоў, ўсынавіцеля (удачарыцеля) без вестак адсутным;
  • копія рашэння суда аб адмене ўсынаўлення (удачарэння);
  • дакумент, які пацвярджае, што другi з бацькоў знаходзіцца ў вышуку (у выпадку змянення грамадзянства дзiцяцi, якое пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь);
  • даведка органа, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, архіва органа, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, галоўных упраўленняў юстыцыі Мінскага гарадскога, абласных выканаўчых камітэтаў, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс пра бацькоў дзіцяці праведзены ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, або яе копія.


Для пацверджання таго, што месца знаходжання другога з бацькоў, ўсынавіцеля (удачарыцеля) невядома, альбо пацверджання немагчымасці атрымання яго згоды на змяненне грамадзянства дзіцяці могуць выкарыстоўвацца дакументы, аналагічныя названым вышэй, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў.

Да заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь заяўнікам могуць прыкладацца іншыя дакументы і (або) матэрыялы, якія маюць значэнне пры разглядзе дадзенага пытання.

Дакументы, якія прадстаўляюцца разам з заявай і якія выдадзены кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастылю, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам, у тым ліку міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Правільнасць перакладу і сапраўднасць подпісу перакладчыка павінны быць засведчаны натарыусам альбо асобай, упаўнаважанай на здзяйсненне натарыяльных дзеянняў.


Да заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь падапечнага, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, па заяве яго апекуна, прыкладаюцца наступныя дакументы і (або) матэрыялы:

  • анкета, аформленая ў дачыненні да падапечнага;
  • чатыры каляровыя фотаздымкіі падапечнага, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 30 x 40 мм;
  • аўтабіяграфія падапечнага;
  • копіі старонак пашпарта падапечнага, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння, грамадзянства;
  • копія пасведчання на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага альбо іншага дакумента, які пацвярджае права прадстаўлення яго інтарэсаў;
  • копіі старонак дакумента для выезду за мяжу падапечнага, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння, грамадзянства, альбо дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае дату і падставы набыцця падапечным грамадзянства гэтай дзяржавы, альбо дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які гарантуе набыццё падапечным грамадзянства гэтай дзяржавы;
  • копіі старонак дакумента, якi сведчыць асобу апекуна, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння, грамадзянства;
  • копія пасведчання аб нараджэнні падапечнага альбо іншага дакумента, які пацвярджае факт нараджэння;
  • копіі пасведчання (пасведчанняў) аб заключэнні (скасаванні) шлюбу (шлюбаў) падапечным альбо iншых дакументаў, якія пацвярджаюць факты заключэння (скасавання) ім шлюбу (шлюбаў);
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне консульскага збору. Парадак выплаты консульскага збору неабходна ўдакладняць у замежнай установе па месцы звароту.


Да заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь заяўнікам могуць прыкладацца іншыя дакументы і (або) матэрыялы, якія маюць значэнне пры разглядзе дадзенага пытання.

Дакументы, якія прадстаўляюцца разам з заявай і якія выдадзены кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастылю, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам, у тым ліку міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Правільнасць перакладу і сапраўднасць подпісу перакладчыка павінны быць засведчаны натарыусам альбо асобай, упаўнаважанай на здзяйсненне натарыяльных дзеянняў.


Да заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобы, якая не дасягнула 18-гадовага ўзросту, якая пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, па заяве яго бацькоў, усынавiцеляў (удачарыцеляў) альбо аднаго з бацькоў, ўсынавіцеля (удачарыцеля), прыкладаюцца наступныя дакументы і (або) матэрыялы:

  • анкета, аформленая ў адносiнах да дзiцяцi;
  • чатыры каляровыя фотаздымкі дзіцяці, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 30 x 40 мм;
  • копіі старонак дакументаў, якія сведчаць асобу бацькоў, усынавiцеляў (удачарыцеляў), аднаго з бацькоў, ўсынавіцеля (удачарыцеля), якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння, грамадзянства;
  • копіі старонак пашпарта дзіцяці, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння, грамадзянства;
  • копіі старонак дакумента для выезду за мяжу дзіцяці, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння, грамадзянства, альбо дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае дату і падставы набыцця дзіцем грамадзянства гэтай дзяржавы, альбо дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які гарантуе набыццё дзіцем грамадзянства гэтай дзяржавы;
  • копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці альбо іншага дакумента, які пацвярджае факт нараджэння;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне консульскага збору. Парадак выплаты консульскага збору неабходна ўдакладняць у замежнай установе па месцы звароту.


Да заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь заяўнікам могуць прыкладацца іншыя дакументы і (або) матэрыялы, якія маюць значэнне пры разглядзе дадзенага пытання.

Дакументы, якія прадстаўляюцца разам з заявай і якія выдадзены кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастылю, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам, у тым ліку міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, якія складзены на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Правільнасць перакладу і сапраўднасць подпісу перкладчыка павінны быць засведчаны натарыусам альбо асобай, якая упаўнаважана на здзяйсненне натарыяльных дзеянняў.

Версія для друку