Нафтан

У 1963 г. на наваполацкім прадпрыемстве «Нафтан» быў атрыманы першы бензін у Беларусі. Прадпрыемства выступае флагманам беларускай нафтахіміі. Сёння тут вырабляецца звыш 80 найменняў прадуктаў нафтаперапрацоўкі: дызельнае паліва, бензін, масла, паліва для рэактыўных рухавікоў, бітумы, араматычныя вуглевадароды. Каля 60% прадукцыі экспартуецца за мяжу, а менавіта ў краіны Балтыі, Расію, Польшчу, Украіну, Англію, Нарвегію, Нідэрланды.

За апошнія некалькі гадоў якасць паліваў ад ААТ «Нафтан» прыведзена ў адпаведнасць з еўрапейскімі спецыфікацыямі. ААТ «Нафтан» выпускае бензіны АІ-92 і АІ-95, а таксама нарошчвае вытворчасць асноўнага экспартнага прадукту — дызельнага паліва, якое адпавядае стандарту Еўра-5.

Працягваецца дыверсіфікацыя асартыменту і мадэрнізацыя масленай вытворчасці. У ліку апошніх навінак – усесезонныя маторныя масла «Нафтан Гарант» (SJ / CD) і «Нафтан Прэм'ер» (SL / CF) з ужываннем рэцэптуры і прысадак вядучых сусветных вытворцаў.

Вядзецца праца па пастаноўцы на вытворчасць масел з выкарыстаннем сучасных пакетаў прысадак СТАА «ЛЛК-Нафтан». Новыя падыходы дазволяць атрымліваць таварныя масла больш высокіх класіфікацыйных груп, аналагі дарагіх імпартных прадуктаў.


► Назад

Версія для друку