Парк высокіх тэхналогій
Створаны ў 2005 годзе Парк высокіх тэхналогій па праве лічыцца вядучым ІТ-кластарам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, які прапануе лепшыя ўмовы для адкрыцця, вядзення і развіцця бізнесу.
«Крамянёвая даліна Усходняй Еўропы», «Сусветны цэнтр распрацовак штучнага інтэлекту», «Рай для праграмістаў» — толькі некаторыя ацэнкі Беларусі з боку аўтарытэтных замежных СМІ, такіх як The Wall Street Journal, Forbes, Financial Times.
Актыўны рост Парку стаў магчымым дзякуючы Дэкрэту №8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі”, падпісаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у снежні 2017 года. Дакумент атрымаў высокія ацэнкі сусветнай супольнасці і быў названы «рэвалюцыйным».
Рэзідэнтам ПВТ прадастаўлены мінімальныя падаткі, інструменты так званага «англійскага права», магчымасць свабоднага руху капіталаў, празрыстае рэгуляванне сферы блокчэйн і крыптавалют, многія іншыя прэферэнцыі.
У ПВТ можна займацца 37 відамі дзейнасці: ад перадавых рашэнняў у вобласці штучнага інтэлекту да распрацоўкі высакакласнага праграмнага забеспячэння, інжынерных рашэнняў, гульняў і мабільных праграм, ІТ у галіне аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, банкаўскага праграмнага забеспячэння, лазерных тэхналогій, оптыкі.
Экспарт ПВТ перавышае $ 2 млрд. штогод. Расце і колькасць рэзідэнтаў: сёння Парк аб'ядноўвае каля тысячы кампаній, у якіх працуюць больш за 67 тысяч чалавек. ПВТ спрыяе развіццю рэгіёнаў. Прававы рэжым Парку функцыянуе на ўсёй тэрыторыі Беларусі, таму рэзідэнт можа быць зарэгістраваны і весці дзейнасць у любым месцы краіны. Сёння за межамі Мінска працуюць больш за 80 кампаній і больш за 4 тысячы чалавек.
Больш за 40% рэзідэнтаў ПВТ — прадпрыемствы з замежным капіталам. Больш за 100 кампаній — гэта цэнтры распрацоўкі міжнародных карпарацый.
Парк высокіх тэхналогій — надзейны пастаўшчык якасных ІТ-паслуг, праграмных рашэнняў і прадуктаў. Звыш за 600 рэзідэнтаў займаюцца распрацоўкай праграмнага забеспячэння на заказ. Сярод нашых кліентаў — найбуйнейшыя сусветныя карпарацыі, такія як Coca-Cola, Microsoft, Intel, Amazon, Jaguar & Land Rover, Bosch, Citibank, Bank of America, Deutsche Bank, Lufthansa, Oracle і сотні іншых.
Больш падрабязная інфармацыя аб Парку высокіх тэхналогій і яго рэзідэнтах даступна на афіцыйным сайце.