Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты у міжнароднай канферэнцыі, прымеркаванай да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС

24 красавіка 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта ўзяў удзел у міжнароднай канферэнцыі, прымеркаванай да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС: «40 гадоў пасля Чарнобыля: вынікі», якая адбылася на базе Адукацыйнага цэнтра бяспекі жыццядзейнасці МНС.