Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты у мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей

3 чэрвеня 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Ігар Сякрэта прыняў удзел у мерапрыемстве «Засцерагаючы дзяцінства: пляцоўка для супрацоўніцтва» з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Мерапрыемства арганізавана Прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам адукацыі і Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі.