Аб падпісанні Пагаднення аб заснаванні Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях паміж урадамі Беларусі і Амана

19 мая 2025 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія падпісання Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Султаната Аман аб заснаванні Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях.