Заява прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Р.Варанкова ў сувязі з чарговым пранікненнем у беларускую паветраную прастору БПЛА з Літвы

21 мая ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь быў выкліканы Часовы павераны ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрыкас Вілканецас. Яму быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з чарговым грубым парушэннем дзяржаўнай мяжы Беларусі беспілотным лятальным апаратам з тэрыторыі Літвы.