Аб сустрэчы Пасла Беларусі пры Святым Прастоле Ю.Амбразевіча з Прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў

16 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле Юрый Амбразевіч сустрэўся з Прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў кардыналам Клаўдзіа Гуджэроці, які на наступным тыдні наведае Беларусь для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 100-годдзя Пінскай епархіі.