Аб уручэнні Паслом Беларусі В.Бараноўскім даверчых грамат Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі
22 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Валерый Бараноўскі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Луісу Радольфа Абінадэру Кароне. Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прыняла ўдзел Віцэ-прэзідэнт Ракель Пенья Радрыгес і Міністр замежных спраў Раберта Альварэс.