Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў С.Лукашэвіча з дэлегацыяй Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна

18 лістапада 2024 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з дэлегацыяй на чале з намеснікам сакратара парткама Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітайскай Народнай Рэспублікі, сакратаром парткама і палітычным камісарам Сіньцзянскага вытворча-будаўнічага корпуса Хэ Чжун’ю.