Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі Р.Варанкова на пытанне карэспандэнта тэлеканала «Першы інфармацыйны» пра заяву спікера Нацыянальнага сходу Арменіі

Заявы спікера парламента Арменіі – не што іншае, як перадвыбарчы папулізм і адчайная спроба адцягнуць увагу уласнага электарату ад найцяжэйшых унутраных праблем. Калі зашкальвае беднасць, якая па верхнім парозе ўжо перавысіла 40 %, расце беспрацоўе, а цэлыя рэгіёны стагнуюць, прасцей за ўсё прызначыць «знешняга ворага» і практыкавацца ў абразлівых ярлыках. Такі цынічны падыход выклікае толькі шкадаванне.