Аб кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Сербіі

20 сакавіка 2025 г. у г.Бялградзе адбыўся чарговы раунд кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Сербія. Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, сербскую – Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Дам'ян Ёвіч. Таксама адбылася сустрэча з Міністрам замежных спраў Сербіі Марка Джурычам.