Аб мерапрыемствах Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў першы дзень візіту ў Лаос

17 ліпеня 2025 г., у першы дзень візіту ў Лаоскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў правёў перамовы з Міністрам замежных спраў Лаоса Тхангсаванам Фамвіханам. Цэнтральнай падзеяй сустрэчы стала падпісанне міжурадавага Пагаднення аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Гэты крок адкрые новыя перспектывы для развіцця двухбаковых сувязей у розных сферах – ад дзелавога партнёрства і ўзаемадзеяння грамадскіх арганізацый да турызму і гуманітарных ініцыятыў.