Заява Міністэрства замежных спраў Беларусі наконт увядзення Інданезіяй бязвізавага рэжыму для беларускіх грамадзян
У мэтах выканання дамоўленасцей, дасягнутых 2 ліпеня 2026 г. у г.Джакарце Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам і Прэзідэнтам Рэспублікі Інданезія Прабова Субіянта, інданезійскі бок з ліпеня 2026 года ўвёў трыццацідзённы бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Рэспублікі Беларусь – уладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў, якія вандруюць з турыстычнымі мэтамі. Раней беларусы былі абавязаныя афармляць візу па прыбыцці.