Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ва ўрачыстай цырымоніі закладвання памятнай Алеі 80-годдзя ААН
25 кастрычніка 2025 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў і Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Багіраў прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закладвання ў парку «Уручча» памятнай Алеі 80-годдзя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.