Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Паслом Саудаўскай Аравіі
28 ліпеня 2025 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Саудаўская Аравія ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у г.Маскве Абдулрахманам Сулейманам аль-Ахмадам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.