Аб уручэнні ноты МЗС Часоваму паверанаму ў справах Польшчы

11 снежня 2024 г. у МЗС быў выкліканы Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Кшыштаф Ажанна. Польскаму дыпламату быў заяўлены рашучы пратэст і перададзена адпаведная нота ў сувязі з нядаўняй спробай вярбоўкі прадстаўнікамі польскіх спецслужбаў беларускага дыпламата ў г.Кішынёве.