Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі Р.Варанкова на пытанне карэспандэнта АНТ адносна заявы Міністра замежных спраў Літвы
Мы вітаем такую заяву. Беларусь заўсёды выступала за добрасуседскія і ўзаемавыгадныя адносіны з Літвой і падзяляе імкненне да іх нармалізацыі. Са свайго боку пацвярджаем поўную гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу.