Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Паслом В'етнама

23 мая 2025 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуен Ван Нгы з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.