Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю ААН

24 кастрычніка 2025 г. у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае васьмідзясятаму юбілею Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса, міжнародных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, бізнесу, моладзі, СМІ.