Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з абвяшчэннем Чэхіяй беларускага дыпламата персонай нон грата
Беларусь рашуча асуджае рашэнне чэшскага боку абвясціць персонай нон грата супрацоўніка беларускага Пасольства ў Празе. Гэты крок з'яўляецца неабгрунтаваным і палітычна матываваным і не спрыяе развіццю канструктыўнага ўзаемадзеяння і нармалізацыі двухбаковых адносін.