Выступ Пастаяннага прадстаўніка Беларусі А.Дапкюнаса на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ад імя дэлегацый Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана пры АБСЕ з нагоды 81-й гадавіны Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне (7 мая 2026 г., г.Вена)

81 год таму была здабыта гістарычная Перамога над нацызмам у Другой сусветнай вайне. У нашай памяці назаўсёды захаваецца подзвіг мільёнаў людзей, якія знішчылі ідэалогію варожасці, нянавісці і чалавеканенавісніцтва, самааддана змагаліся і аддалі свае жыцці ў імя міру, свабоды і дабрабыту будучых пакаленняў.