Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі П.Уцюпіна ў памятных мерапрыемствах з нагоды 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

6 мая 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – мітынгу-рэквіеме памяці Героя Савецкага Саюза Наджафгулу Рафіева і мітынгу «Мінулых гадоў святая памяць…» у скверы імя Георгія Жукава.