Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Паслом Палесціны
20 мая 2025 г. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь Ахмедам Махамедам аль-Мадбухам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.