Аб спачуванні Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіча ў сувязі са смерцю Першага Віцэ-прэзідэнта М'янмы
11 жніўня 2025 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч наведаў Генеральнае консульства Рэспублікі Саюз М'янма ў Мінску і пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у сувязі са смерцю былога выканаўцы абавязкаў Прэзідэнта і Першага Віцэ-прэзідэнта М'янмы М'ін Швэ.