Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Генеральным сакратаром АДКБ
18 мая 2023 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Імангалі Тасмагамбетавым, які знаходзіцца ў г.Мінску з візітам для ўдзелу ў XI Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі “MILEX-2023” і выяздным пасяджэнні Савета Парламенцкай Асамблеі АДКБ.