Аб уручэнні Пастаянным прадстаўніком Беларусі Д.Красоўскім даверчых лістоў Генеральнаму дырэктару Аддзялення ААН у Найробі
15 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія Дзмітрый Красоўскі ўручыў даверчыя лісты ў якасці Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕП і ААН-Хабітат намесніку Генеральнага сакратара ААН, Генеральнаму дырэктару Аддзялення ААН у Найробі Зайнаб Хаве Бангурэ.