Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі C.Алейніка з Генеральным сакратаром
23 верасня 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. Бакі абмеркавалі бягучую складаную сітуацыю ў свеце ў цэлым, і ў еўразійскім рэгіёне ў прыватнасці. С.Алейнік высока ацаніў уклад Генеральнага сакратара ў пераадоленне глабальных выклікаў сучаснасці і заявіў аб нязменнай падтрымцы намаганняў ААН у вырашэнні крызісу ў галіне харчавання і недахопу ўгнаенняў