Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю.Амбразевіча з Паслом Мальтыйскага Ордэна

27 сакавіка 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Радоса і Мальты Дэвідам Тракслерам з нагоды ўручэння копій даверчых лістоў.