Аб урачыстым узняцці флага Беларусі перад штаб-кватэрай РАТС ШАС у Ташкенце
30 ліпеня 2024 г. у Выканаўчым камітэце Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (РАТС ШАС) у Ташкенце адбылася ўрачыстая цырымонія ўзняцця Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь у сувязі з уступленнем Беларусі ў ШАС у якасці паўнапраўнай дзяржавы-члена Арганізацыі па выніках саміту ШАС у Астане.