Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю.Амбразевіча ў мерапрыемстве па перадачы медыцынскага абсталявання

22 верасня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч ад імя Нацыянальнага каардынатара па Мэтах устойлівага развіцця прыняў удзел у перадачы Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы партыі кіслародных канцэнтратараў.