Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў тыдні высокага ўзроўню 79-ай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (трэці дзень)

28 верасня 2024 г. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў выступіў ад Рэспублікі Беларусь на агульнапалітычнай дыскусіі 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адкрыта назваў асноўныя прычыны эрозіі глабальнай сістэмы бяспекі і паслаблення ролі ААН ва ўрэгуляванні самых вострых канфліктаў і праблем чалавецтва. У сувязі з гэтым прыцягнуў увагу да ініцыятывы кіраўніка беларускай дзяржавы аб надзённай патрэбнасці пачаць глабальны дыялог па бяспецы