Да +25°С у выхадныя і пахаладанне з серады. Сіноптыкі пра надвор#039;е на 29 сакавіка - 3 красавіка  

Паводле папярэдняга прагнозу, цэнтральны месяц вясны перахопіць анамальнае цяпло, але ненадоўга. Ужо ў сераду атмасферны фронт выцесніць за межы рэспублікі цёплае паветра і адкрые шлях халаднаватым паветраным масам з паўночнага захаду Еўропы, у выніку чаго тэмпературны фон панізіцца, а ў ападках не выключаны мокры снег.