Беларусь з пачатку года наведалі без віз больш за 116 тыс. жыхароў ЕС

З 1 студзеня 2024 года бязвізам скарысталіся 116 249 іншаземцаў з Еўрасаюза: 50 552 грамадзяніны Літвы, 31 214 грамадзян і 9369 неграмадзян Латвіі, а таксама 25 114 грамадзян Польшчы.