Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA-500 у Берліне  

У матчы 1/8 фіналу першая ракетка планеты перамагла прадстаўніцу Швейцарыі Рэбеку Масараву, якая займае 112-е месца ў сусветным рэйтынгу, -  6:2, 7:6. Гэта сустрэча пачалася ўчора вечарам, але пасля першай партыі была прыпынена і дагульвалася сёння.