Каманда па фіджытал-шутары Minsk House з перамогі стартавала на Гульнях Будучыні
Паядынкі ў дысцыпліне "фіджытал-шутар" (тактычная стральба) складаюцца з
віртуальнай і фізічнай частак. На лічбавым этапе ўдзельнікі гуляюць на
дзвюх картах у Counter Strike 2: кожны матч на ПК доўжыцца да 13 ачкоў, у
выпадку нічыёй назначаецца авертайм.